Ірак і Турцыя выказалі намер актывізаваць супрацоўніцтва па сірыйскай праблеме
  2013-11-11 15:15:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ірак і Турцыя актывізуюць супрацоўніцтва ў рамках сумесных намаганняў, накіраваных на мірнае ўрэгуляванне сірыйскага пытання. З падобнай заявай выступілі ў нядзелю міністр замежных спраў Ірака Хашыяр Зібары і кіраўнік турэцкага МЗС Ахмет Давутаглу, які прыбыў у Багдад з візітам.

На сумеснай прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля завяршэння перамоў, Х. Зібары паведаміў, што падчас сустрэчы бакі абмяркоўвалі сірыйскі крызіс, дадаўшы, што, нягледзячы на тое, што пазіцыі дзвюх краін па праблеме Сірыі не цалкам супадаюць, прастора для супрацоўніцтва краін па-ранейшаму існуе - бакі павінны ўмацоўваць узаемадзеянне, каб пазбегнуць узнікнення там буйных унутраных беспарадкаў і іх распаўсюджвання на іншыя дзяржавы. Дыпламат падкрэсліў, што аптымальны выбар пры вырашэнні сірыйскай праблемы - мірнае ўрэгуляванне .

А. Давутаглу, у сваю чаргу, адзначыў, што і Турцыя, і Ірак адчуваюць на сабе наступствы беспарадкаў у Сірыі, у сувязі з чым бакам неабходна супрацоўнічаць з мэтай знаходжання выхаду з дадзенай крызіснай сітуацыі.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040