Прэм'ер-міністр Палестыны: на палестына-ізраільскіх перамовах па-ранейшаму няма ніякага прагрэсу
  2013-11-29 09:08:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палестынскі прэм'ер-міністр Рамі Хамдала, які знаходзіцца зараз з візітам у Ліване, паведаміў, што адноўленыя ў ліпені бягучага года палестына-ізраільскія мірныя перамовы па-ранейшаму знаходзяцца на зыходнай пазіцыі, бакі на перамовах аб канчатковым урэгуляванні не дасягнулі ніякага прагрэсу па многіх пытаннях, якія датычацца бежанцаў, мяжы, зняволеных, водных рэсурсаў і статусу Ерусаліма. Палестынскі бок працягне прытрымлівацца плана ўрэгулявання са стварэннем дзвюх дзяржаў – Палестыны і Ізраіля. Ён заклікаў ЗША і іншыя краіны, якія з'яўляюцца ініцыятарамі палестына-ізраільскіх мірных перамоў, прыкладаць усе сілы для аказання дапамогі ў рэалізацыі правоў палестынскага народа, стварэння палестынскай дзяржавы на аснове граніц 1967 года са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме.

Р.Хамдала паведаміў, што спрэчка Палестыны і Ізраіля па пытанні будаўніцтва яўрэйскіх паселішчаў – гэта барацьба за тэрыторыю, а барацьба за тэрыторыю – гэта барацьба за існаванне. Ён адзначыў, што палестынскі ўрад працягне рашуча праводзіць сваю паслядоўную палітыку, прыкладзе ўсе сілы для абароны права палестынскага народа на існаванне на ўласнай тэрыторыі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040