Тавараабарот Беларусі і Кемераўскай вобласці можа перавысіць 1 млрд. долараў
  2014-02-28 14:46:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тавараабарот Беларусі і Кемераўскай вобласці Расіі ў бліжэйшыя 2 гады можа перавысіць 1 млрд. долараў. Такі прагноз у сераду даў прэм'ер Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з першым намеснікам губернатара гэтага расійскага рэгіёну.

Летась бакі нагандлявалі на 330 млн. долараў. Кузбас , дзе развіта вугальная і металургічная прамысловасць, - адзін з самых буйных заказчыкаў беларускай кар'ернай тэхнікі. Таксама расіяне купляюць беларускія шыны і аўтобусы.

Беларусь перадала расійскім партнёрам дакументацыю для сумеснай вытворчасці 90-тонных БелАЗаў. Акрамя таго, прапрацоўваецца магчымасць выпуску ў Кемераўскай вобласці 130- і 160-тонных самазвалаў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040