Мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне шляхам дыялогу застаецца аптымальным выбарам для ЕС
  2014-03-07 15:42:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне шляхам дыялогу застаецца аптымальным выбарам для ЕС. Пра гэта заявіў старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу на прэс-канферэнцыі.

У чацвер лідары краін ЕС сабраліся ў Брусэлі для правядзення спецыяльнага саміта Еўрапейскага савета, прысвечанага крызісу ва Украіне.

У выніковай заяве лідары ЕС пацвердзілі, што вырашэнне крызісу ва Украіне павінна грунтавацца на абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці гэтай краіны ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі. Неабходна ўрэгуляваць крызіс шляхам дыялогу, уключаючы перамовы паміж Украінай і Расіяй, а таксама магчымыя механізмы шматбаковых перамоў. Перамовы павінны пачацца ў наступныя некалькі дзён і даць вынікі ва ўстаноўлены тэрмін. "У адваротным выпадку, ЕС здзейсніць далейшыя меры (супраць Расіі), уключаючы замарожванне актываў, увядзенне забароны на выдачу віз і адмену саміту Еўропа-Расія", – адзначаецца ў заяве.

Лідары ЕС таксама аб'явілі аб прыпыненні перамоў з Расіяй па бязвізавым рэжыме.

У заяве гаворыцца, што ЕС акажа Украіне вялікую фінансавую падтрымку. Лідары ЕС вітаюць план аказання эканамічнай дапамогі Украіне, апублікаваны Еўрапейскай камісіяй 5 сакавіка. ЕС неўзабаве падпіша з Украінай Пагадненне аб асацыяцыі. Старшыня Еўрапейскага савета Херман Ван Ромпей паведаміў на сустрэчы са СМІ, што такі дакумент будзе падпісаны да выбараў ва Украіне, прызначаных на 25 мая.

Лідары ЕС назвалі рашэнне Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым пра ўваходжанне Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі ў якасці суб'екта РФ і аб правядзенні ўсеагульнага рэферэндуму ў рэспубліцы па гэтым пытанні "парушэннем канстытуцыі Украіны і нелегітымным". - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040