У Харбіне зноў адкрыта адрэстаўраваная сінагога
  2014-06-12 14:36:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У г. Харбін, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэйлунцзян / Паўночна-Усходні Кітай /, зноў адкрыта адрэстаўраваная сінагога, якая адноўлена ў першапачатковым выглядзе 1909.

Увечары ў сераду тут адбылося выступленне струннага квартэта Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К. Глазунова, адзначыўшы афіцыйнае адкрыццё гэтага будынка, які нясе памяць пра жыццё яўрэйскага насельніцтва ў Харбіне ў першай палове 20-га стагоддзя, у якасці канцэртнай залы.

Харбінская сінагога была пабудавана ў 1909 годзе і ў той час служыла цэнтрам рэлігійнай, палітычнай і грамадскай дзейнасці яўрэяў, якія жылі ў горадзе. Пасля чэрвеньскага пажару 1931 будынак перабудавалі і пашырылі, але ў 1963 сінагога была зачынена. Пасля памяшканне выкарыстоўвалася па-рознаму: тут была і бальніца, і гасцініца. У будынку маглі размяшчацца адразу некалькі ўстаноў, таму ўнутраная прастора была разбіта на некалькі частак.

Рэстаўрацыйныя працы пачаліся ў жніўні мінулага года.

У 20-х гадах мінулага стагоддзя ў Харбіне пражывала каля 20 тыс. яўрэяў. Сучасны Харбін захоўвае шмат будынкаў, звязаных з гэтым перыядам гісторыі. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040