Каля 10 тыс. жыхароў японскай сталіцы правялі дэманстрацыю ля рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Японіі ў знак пратэсту супраць спроб Сіндза Абэ ўнесці папраўкі ў канстытуцыйныя тлумачэнні і адмяніць забарону на выкарыстанне права калектыўнай самаабароны.
Сіндза Абэ нязменна спрабуе адмяніць забарону на выкарыстанне права на калектыўную самаабарону за кошт ўнясення паправак у канстытуцыйныя тлумачэнні. Яго ўрад 27 чэрвеня прадставіў канчатковую рэдакцыю праекта рашэння ўрада аб адмене забароны на выкарыстанне права на калектыўную самаабарону; афіцыйнае прыняцце праекта запланавана на пасяджэнне кабінета міністраў 1 ліпеня. Паводле паведамленняў, сёння японскія грамадзяне плануюць правесці маніфестацыі пратэсту ля рэзідэнцыі прэм'ер-міністра. - Р -