Лі Кэцян: сёлета будуць дасягнуты асноўныя намечаныя эканамічныя паказчыкі
  2014-09-10 10:31:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Мы захоўваем стабільнасць і паслядоўнасць макраэканамічнай палітыкі, намечаныя на гэты год асноўныя эканамічныя паказчыкі будуць рэалізаваны", - заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падчас сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрымальнікаў-удзельнікаў форуму "Летні Давос-2014" у Цяньцзіне.

Як паведаміў кітайскі прэм'ер, у першым паўгоддзі гэтага года рост кітайскай эканомікі склаў 7,4 %, колькасць дадаткова працаўладкаваных крыху вырасла ў параўнанні з папярэднім годам, індэкс спажывецкіх цэнаў быў утрыманы ў межах 2,3 працэнта. Можна сказаць, што паказчыкі знаходзяцца ў аптымальным дыяпазоне.

Паводле яго слоў, кітайскі ўрад надае працаўладкаванню больш увагі, чым дадзеным эканамічнага росту. Да канца жніўня гэтага года ў краіне было дадаткова працаўладкавана прыкладна 10 млн. чалавек, што блізка да намечанага гадавога паказчыку. Кітай імкнецца дамагчыся эканамічнага росту на ўзроўні каля 7,5 працэнта. Гэта значыць, што дадзены паказчык можа быць крыху вышэй ці крыху ніжэй. Пры гэтым, важным застаецца садзейнічанне працаўладкаванню, павелічэнне даходаў, павышэнне эфектыўнасці і ахова экалогіі. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040