Полацк прызнаны ЮНІСЕФ "дружалюбным дзецям" горадам. Крокі да такога прызнання рабіліся некалькі гадоў. За гэты час у Полацку запрацаваў свой маладзёжны парламент, адкрыўся новы дзіцячы сад. Пра гэта ў аўторак паведамілі ў Дзіцячым фондзе ААН / ЮНІСЕФ / ў Беларусі.
"Гэта самае важнае, каб дзіця адчувала сябе ў цэнтры ўвагі, адчувала, што яго інтарэсы ўлічваюцца, каб яно мела магчымасць выказаць сваё меркаванне", - заявіла Вікторыя Лазюк, каардынатар ЮНІСЕФ у Беларусі.
Праект - горад, дружалюбны дзецям, - папулярны ва ўсім свеце, яго галоўная задача - максімальна прыстасаваць навакольныя рэаліі пад інтарэсы самых маленькіх жыхароў. --0--