Беларусь лічыць прыярытэтнай задачай працяг мірнага працэсу на ўсходзе Украіны. Такую заяву зрабіў у чацвер начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
"Беларускі бок лічыць прыярытэтнай задачу працягу і хутчэйшага паспяховага завяршэння мірнага працэсу, старт якому быў дадзены ў Мінску. Яшчэ раз пацвярджаем нашу гатоўнасць усяляк садзейнічаць таму, каб мірны працэс ва Украіне стаў канчатковым", - заявіў Д. Мірончык.
Пры пасрэдніцтве Расіі і АБСЕ бакі ўзгаднілі ў Мінску перамір'е з 5 верасня. У мэтах выканання дамоўленасцей быў прыняты, у тым ліку, украінскі закон аб адмысловым статусе шэрагу раёнаў Данбаса. --0--