Кітай зацікаўлены купляць прадукты харчавання ў Беларусі і інвесціраваць у перапрацоўку сельгаспрадукцыі, заявіў падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятром Руднікам пасол КНР Цуй Цімін.
Паводле слоў пасла, адна з галоўных задач яго рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць - гэта пошук новых магчымасцяў для развіцця супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю. Пакуль ў знешнегандлёвым абароце дзвюх краін назіраецца дысбаланс - Кітай прадае Беларусі значна больш, чым купляе. Таму адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва можа стаць імпарт у Кітай прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі.
Цуй Ціміна таксама зацікавілі прапановы аб магчымасцях інвесціравання ў цэлы шэраг праектаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Гэта датычыцца будаўніцтва цукровага завода, перапрацоўкі пакладаў торфу, стварэння вузлавога грузавога аэрапорта, а таксама шэрагу праектаў па аднаўляльных крыніцах энергіі. --0--