Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя КНР абнародавала інфармацыю па якасці паветра ў 74 гарадах КНР. Ведамства прадставіла дадзеныя па Пекіне, Цяньцзіне, правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), дэльце ракі Янцзы, дэльце ракі Чжуцзян, гарадах цэнтральнага падпарадкавання, правінцыйных адміністратыўных цэнтрах і гарадах, асабліва пазначаных у дзяржаўным плане.
У 13 гарадах на тэрыторыі Пекіна, Цяньцзіня і прав. Хэбэй у кастрычніку сярэдняя доля звышнарматыўных дзён склала 59,7 прац. Асноўныя забруджвальнікі - узважаныя цвёрдыя мікрачасціны PM2,5, на другім месцы - узважаныя цвёрдыя мікрачасціны PM10. Якасць паветра ў рэгіёне ў значнай меры ўпала ў параўнанні з паказчыкамі за месяц раней. Толькі ў кітайскай сталіцы за кастрычнік было зафіксавана 4 выкіды забруджвальнікаў.
Рэйтынг гарадоў з параўнальна пасрэднымі паказчыкамі якасці паветра па стане на кастрычнік гэтага года выглядае наступным чынам: Сінтай, Баадын (Хэбэй), Шыцзячжуан (адміністрацыйны цэнтр Хэбэй), Чанчунь (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Цзілінь, Паўночна-Усходні Кітай), Ханьдань, Ланфан, Таншань, Хэнша (Хэбэй), Шэньян (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ляанін, Паўночна-Усходні Кітай) і Харбін (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян, Паўночна-Усходні Кітай). --0--