Усе групы ў рамках трэцяга раўнда інспекцыйных работ ЦК КПК прыступілі да праверкі 13 дзяржструктур
  2014-12-01 14:09:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дысцыплінарныя інспектары да нядзелі ўжо прыбылі ў 13 дзяржструктур, якія падвяргаюцца праверцы ў ходзе чарговага - трэцяга раўнда ініцыяванай Камуністычнай партыяй Кітая кампаніі па выяўленню неправамерных дзеянняў службовых асоб.

У адпаведнасці з рашэннем ЦК КПК у гэтым годзе падчас трэцяга раўнда інспекцый будуць праведзены праверкі 13 структур, уключаючы міністэрства культуры, міністэрства навакольнага асяроддзя, Кітайскую асацыяцыю навукі і тэхнікі, Усекітайскага асацыяцыю прамыслоўцаў і гандляроў, Міжнароднае радыё Кітая, Паўднёвакітайскія авіялініі, Кітайскую карабельную прамысловую кампанію і г.д. Да гэтага часу інспекцыйныя групы ўжо правялі ўстановачныя пасяджэнні ў гэтых ведамствах. Яны прапрацуюць у іх 1 месяц, на гэты час будзе арганізаваны спецыяльны дзяжурны тэлефон і спецыяльная паштовая скрыня для разгляду лістоў, званкоў з нагоды праблем, якія тычацца іх кіраўніцтва, ніжэйстаячага кіраўніцтва, а таксама кіраўнікоў і кадраў, якія займаюць важныя пасады. Упор будзе зроблены на паведамленнях і водгуках аб фарміраванні партыйнага стылю працы і непадкупнасці, на тое, як рэалізуецца дух "правілаў з васьмі пунктаў" ЦК КПК, на выкананні палітычнай дысцыпліны, а таксама адбор і прызначэнні кадраў.

Згодна са Статутам КПК, ЦК КПК, а таксама камітэты КПК правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання рэалізуюць сістэму інспекцый. Пасля 18-га з'езда КПК інспекцыйныя групы ЦК ужо правялі чатыры раўнды праверак, якія закранулі 31 правінцыюі, аўтаномны раён і горад цэнтральнага падпарадкавання, а таксама Сіньцзянскі вытворча-будаўнічага корпус, 7 цэнтральных устаноў, 6 прадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання і дзве ВНУ. Былі выяўленыя праблемы з некаторымі кіраўнікамі і кадрамі, а таксама вострыя праблемы, на іх аказана моцнае ўздзеянне. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040