Народны суд сярэдняй прыступкі г. Урумчы (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, Паўночна-Заходні Кітай) у якасці суда першай інстанцыі прысудзіў 8 чалавек да смяротнага пакарання за ўдзел у тэрарыстычных нападах у красавіку і маі бягучага года ва Урумчы.
Пры гэтым яшчэ пяць асуджаных былі прысуджаны да вышэйшай меры пакарання з адтэрміноўкай на два гады, чацвёра – да розных тэрмінаў турэмнага зняволення.
22 мая на адным з рынкаў ва Урумчы прагрымелі выбухі, у выніку якіх загінулі 39 чалавек, 94 атрымалі раненні. Таксама ва Урумчы тры чалавекі загінулі, 79 было паранена падчас тэрарыстычнай атакі на чыгуначны вакзал. - Р -