Усе колы Сянгана пазітыўна адрэагавалі на выступленне Сі Цзіньпіна ў Аамэне
  2014-12-22 14:12:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін учора прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды 15-годдзя вяртання САР Аамэнь пад юрысдыкцыю КНР і цырымоніі прывядзення да прысягі адміністрацыі Аамэня чацвёртага склікання, зрабіў важнае выступленне. Усе колы САР Сянган далі пазітыўную ацэнку гэтаму выступленню, выказалі меркаванне, што яно падыходзіць і ў дачыненні да Сянгана, Сянган павінен няўхільна з апорай на магчымасці краіны рэалізаваць росквіт і развіццё.

Кіраўнік Федэрацыі кітайскіх прадпрымальнікаў у Сянгане Шы Жунхуай паведаміў, што прамова Сі Цзіньпіна ў Аамэне ўсяліла ў аамэньскіх суайчыннікаў надзеі па чатырох пунктах, яны падыходзяць і для Сянгана. Ён адзначыў, што развіццё будучага Сянгана блізка датычыцца сянганцаў, Кітая і АЦР. Сянган не можа апускаць рукі, неабходна не дапусціць залішняй палітызацыі грамадства, неабходна рашуча ажыццяўляць і рэалізоўваць прынцыпы "Адна дзяржава, два лады" і "Сянганам кіруюць сянганцы".

"Сённяшні росквіт Сянгана цесна звязаны з развіццём рэформаў і адкрытасці ва ўнутраных раёнах Кітая. Услед за хваляй сусветнай эканамічнай інтэграцыі эканамічныя рытмы усіх рэгіёнаў апынуліся цесна звязанымі. Сянганцы павінны шанаваць выгадныя эканамічныя ўмовы ва ўнутраных раёнах Кітая, якія дасталіся ім, вывучаць спосабы распаўсюджвання і падтрымання сваіх пераваг у сусветнай эканоміцы, працягваць глядзець наперад ", - сказаў Шы Жунхуай.

Дасведчаны сянганскі аналітык Чжу Цзяцзянь мяркуе, што поспехі САР Сянган і Аамэнь залежаць ад рэалізацыі ў іх Канстытуцыі КНР і двух Асноўных законаў КНР аб гэтых САР. Ён паведаміў, што асноўныя законы - гэта "душа" двух САР, што надзяляюць іх жыццём, правы і абавязкі гараджан Сянгана таксама немагчымыя без Асноўнага закона КНР аб САР Сянган, Сянган павінен абараняць дух Асноўнага закона, паважаць і шанаваць яго аўтарытэт, а таксама правы, якія Асноўны закон дае сянганцам.

Старшыня маладзёжнага крыла Саюза дэмакратычнага будаўніцтва Сянгана Чжоу Хаадзін паведаміў, што для рэалізацыі ўсеагульных выбараў у Сянгане неабходна прытрымлівацца прынцыпу "Адна дзяржава, два лады", неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з Асноўным законам аб САР Сянган і адпаведнымі рашэннямі ПК УСНП, у адваротным выпадку адбудзецца адхіленне ад курсу "Адна дзяржава, два лады", у Сянгане паўстане хаос, паўстане нават пытанне пра яго існаванне. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040