Пекін накіруе ў Гвінею першую групу спецыялістаў па вірусу Эбола
  2014-12-22 14:15:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая група пекінскіх спецыялістаў па ахове здароўя раніцай 22 снежня адбудзе ў Гвінею з міжнароднага аэрапорта "Шаўду" для аказання гэтай краіне дапамогі ў барацьбе з вірусам Эбола. Пра гэта паведамілі ў Пекінскім камітэце па справах аховы здароўя.

Паведамляецца, што ў склад групы ўваходзяць тры спецыялісты з Пекінскага цэнтра па прафілактыцы хвароб і кантролі за ачагамі іх узнікнення і сталічнай бальніцы "Юань", якім трэба будзе на працягу трох месяцаў правесці трэнінг для 1000 медработнікаў гэтай афрыканскай краіны з мэтай павышэння мясцовага тэхнічнага ўзроўню па прафілактыцы і кантролі віруса Эбола. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040