У Пекіне культурна-масавыя мерапрыемствы з нагоды Чуньцзе наведалі больш за 2,4 млн. чалавек
  2015-02-25 10:45:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёлета культурна-масавыя мерапрыемствы ў Пекіне з нагоды галоўнага кітайскага свята Чуньцзе ўжо наведалі больш за 2,4 млн. чалавек. Выпадкаў парушэння грамадскага парадку не зафіксавана. Такую інфармацыю па стане на шосты дзень тыдневых агульнанацыянальных канікул прадставіла сталічная паліцыя.

Традыцыйнае баўленне часу для гасцей і жыхароў Пекіна ў гэты час -- наведванне храмавых кірмашоў. Сёлета парадак на 7 галоўных храмавых кірмашах забяспечвалі больш за 10 тыс. чалавек.

Каб пазбегнуць цісканіны, паток людзей абмяжоўваецца. Таксама выкарыстоўваюцца загароды, у тым ліку электрычныя агароджы, працуюць назіральныя пасты. З паветра за месцамі масавага знаходжання людзей і бліжэйшымі транспартнымі артэрыямі паліцыя назірала з верталетаў. З 18 па 23 лютага гэты від транспарту задзейнічалі 9 разоў. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040