Кітайская эканоміка можа захоўваць 7-працэнтны рост яшчэ 20 гадоў
  2015-03-06 10:28:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Дакладзе аб рабоце ўрада, з якім выступіў у чацвер прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на 3-й сесссии УСНП 12-га склікання, вызначаны рост ВУП краіны ў 2015 годзе на ўзроўні каля 7 працэнтаў. Гэта самы нізкі за апошнія 10 гадоў паказчык, прызначаны ўрадам.

Эканамісты мяркуюць, што кітайская эканоміка можа захоўваць такі тэмп росту яшчэ 20 гадоў, гэта адказвае доўгатэрміноваму патэнцыялу развіцця кітайскай эканомікі і патрэбам стратэгіі дзяржаўнага развіцця.

Прафесар Даследчага інстытута дзяржаўнага развіцця Пекінскага ўніверсітэта Лу Фэн адзначыў, што 7 працэнтаў – гэта сярэдневысокі тэмп росту, мяркуючы па доўгатэрміновай тэндэнцыі развіцця, Кітай валодае патэнцыялам для захавання такога тэмпу росту на працягу 20 гадоў. Улічваючы тое, што эканамічны маштаб Кітая ўжо перавысіў 10 трлн. долараў, 7- працэнтны рост дазволіць кітайскай эканоміцы штогод павялічвацца больш чым на 800 млрд. долараў, што будзе вышэй за паказчык, створанага 5 гадоў таму за кошт 10-працэнтнага росту.

Эканаміст Лін Іфу лічыць магчымым і неабходным захаванне эканамічнага росту і імкненне да дасягнення сярэдневысокага ўзроўню развіцця для такіх краін, як Кітай. Паводле падлікаў Лін Іфу, для падваення да 2020 года ВУП і даходу насельніцтва краіны на аснове паказчыкаў 2010 года сярэднегадавы эканамічны рост з 2014 года павінен складаць не менш за 6,8 і 7 працэнтаў адпаведна.

У Дакладзе аб рабоце ўрада падкрэслена неабходнасць трымаць параўнальна высокі ўзровень развіцця пры захаванні сярэдніх і хуткіх тэмпаў эканамічнага росту, па-ранейшаму падтрымліваць стабільнасць установак і вызначаных паказчыкаў, увязваць стымуляванне рэформ са структурнай перабудовай эканомікі. Галоўнымі рухаючымі сіламі для развіцця эканомікі павінна служыць шырокая прадпрымальніцкая ініцыятыва і масавая інавацыйная дзейнасць.

"Хоць Кітай і валодае патэнцыялам для захавання сярэдневысокага росту на працягу 20 гадоў, неабходны мэтанакіраванасць і актыўныя намаганні, усебаковае паглыбленне рэформ і захаванне стабільнасці знешняй сітуацыі", – падкрэсліў прафесар Даследчага інстытута дзяржаўнага развіцця Пекінскага ўніверсітэта Лу Фэн. - Р -

Спасылкі па тэме
中国新闻
v Сі Цзіньпін: Кітай гатовы паскорыць ажыццяўленне стратэгіі стварэння ЗСГ 2015-03-06 10:58:11
v Чжан Дэцзян падкрэсліў неабходнасць ажыццяўлення "чатырох усебаковых канцэпцый" 2015-03-06 10:46:18
v Кітайская эканоміка можа захоўваць 7-працэнтны рост яшчэ 20 гадоў 2015-03-06 10:28:33
v Шанхай павінен заставацца лідарам палітыкі рэформ і адкрытасці ў КНР – Сі Цзіньпін 2015-03-06 10:24:25
v Лі Кэцян аб трох першапачатковых задачах урада ў 2015 годзе 2015-03-05 15:10:20
v Лі Кэцян аб магчымых цяжкасцях і выкліках на шляху руху наперад 2015-03-05 14:54:38
v Лі Кэцян: на міжнароднай арэне ўсё больш зразумела праступае вобраз Кітая як адказнай дзяржавы 2015-03-05 11:21:38
v Лі Кэцян: устойлівы рост эканомікі Кітая ў мінулым годзе забяспечваўся мэтавым рэгуляваннем за кошт устанаўлення разумных межаў 2015-03-05 11:10:40
v Лі Кэцян: мінулы год сацыяльна-эканамічнае развіццё Кітая ў цэлым ішло роўна 2015-03-05 11:09:32
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040