Лі Кэцян выступіў на адкрыцці 54-й сесіі Азіяцка-афрыканскай кансультатыўнай арганізацыі па прававых пытаннях
  2015-04-14 11:29:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у першай палове дня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця 54-й сесіі Азіяцка-афрыканскай кансультатыўнай арганізацыі па прававых пытаннях, якая адбылася ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Дзяаюйтай" у Пекіне, і выступіў з прамовай на ім.

Лі Кэцян заявіў, што сёлета адзначаюцца 60-гадовая гадавіна Бандунгскай канферэнцыі краін Азіі і Афрыкі, а таксама 60-годдзе стварэння Азіяцка-афрыканскай кансультатыўнай арганізацыі па прававых пытаннях - аднаго з вынікаў дзейнасці Бандунгскай канферэнцыі. Бандунгская канферэнцыя вызначыла 10 прынцыпаў міждзяржаўных адносін, пакінула бясцэнную духоўную спадчыну "адзінства, дружбы і супрацоўніцтва", адыграла важную ролю ў прасоўванні мірнага развіцця ўсяго свету.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР адзначыў, што мір і развіццё па-ранейшаму застаюцца эпахальнымі тэмамі для ўсяго свету. У бягучых новых абставінах краіны Азіі і Афрыкі павінны працягваць рэалізоўваць дух Бандунгскай канферэнцыі і сумеснымі намаганнямі прасоўваць мірнае развіццё ўсяго свету і справядлівасць.

Па-першае, неабходна дамагацца больш справядлівай і рацыянальнай міжнароднай палітычнай сістэмы. Па-другое, варта прасоўваць больш адкрытую і ўпарадкаваную сусветную эканоміку. Важна таксама накіроўваць намаганні на забеспячэнне міру і стабільнасці як на міжнародным, так і на рэгіянальным узроўнях. Неабходна сумесна рэагаваць на нетрадыцыйныя выклікі бяспекі ўсяго свету, паглыбляць міжнародныя абмены і супрацоўніцтва ў сферы вяршэнства права. - -0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040