Кітай адчувае ціск на эканоміку – прэм'ер Лі Кэцян
  2015-04-15 15:45:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай адчувае ціск на эканоміку, і краіна павінна быць гатова да яшчэ большых цяжкасцяў, папярэдзіў прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян.

Урад павінен быць упэўнены ў доўгатэрміновай перспектыве эканомікі і ў той жа час процідзейнічаць вялікім цяжкасцям і выклікам, сказаў кіраўнік урада на пасяджэнні, прысвечаным бягучай эканамічнай сітуацыі.

У нарадзе бралі ўдзел эксперты і вядучыя бізнесмены. Удзельнікі сышліся ў меркаванні, што кітайская эканоміка пачала год стабільным ростам, рашэнні па макраэканамічнай палітыцы даюць вынікі, у вядомай ступені нейтралізуючы негатыўныя ўздзеянні на эканоміку. Пры гэтым, аднак, яшчэ зусім нязначным застаецца ўнутраны попыт, і патрабуюцца працяглыя намаганні для забеспячэння стабільных тэмпаў росту, адзначана на пасяджэнні.

Лі Кэцян таксама заклікаў у поўнай меры ўсвядоміць той велізарны патэнцыял, якія Кітай мае для забеспячэння свайго развіцця. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040