«Пекін у фокусе» - нарысы ўдзельніка міжнароднага праекта з Беларусі
  2013-08-14 16:54:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мяне здараліся такія моманты, калі мы разам у парку з жаночай групай праспявалі «Кацюшу» на рускай мове, яны сталі ўзгадваць рускія словы, а я ім саліраваў. На Вялікай кітайскай сцяне фатаграфаваўся з простымі мясцовымі жыхарамі. Душэўны водгук, нягледзячы на розныя мовы, сустрэчы, кантакты – вельмі прыемна афарбавалі гэту паездку. І яна яшчэ раз падкрэсліла, што Пекін –цікавы горад, у гістарычным і культурным плане, і вельмі дружалюбны. Жыхары яго – такія ж, як і мы – простыя, радасныя, вясёлыя, нягледзячы на ўсялякія праблемы, якія яны перажываюць разам з горадам. Праблемы, я маю на ўвазе, звязаныя з развіццём: новыя вытворчасці ўзнікаюць, ідзе пастаяннае ўплатненне Пекіна і, натуральна, жыццё становіцца ўсё больш дынамічным і, можа быць, больш напружаным. Аднак, тым не менш, настрой у грамадстве вельмі добры і бачна, што людзі радуюцца таму, што яны жывуць у Пекіне. Самае складанае на шляху кожнай дзяржавы падчас развіцця – тыя пазітыўныя тэндэнцыі, якія трэба дасягнуць у грамадстве. І ў маралным, і ў культурным плане. І Пекін змяняецца. Бачна, што само грамадства, жыхары сталіцы мяняюцца, яны становяцца больш адкрытымі, больш паважлівымі, цікаўнымі. Ідуць станоўчыя змены ў менталітэце. Мне гэтыя змены найбольш запомніліся, і такую выснову я зрабіў для сябе падчас паездкі.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040