Падарожжа па Вялікай кітайскай сцяне
  2011-08-19 17:04:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вялікая кітайская сцяна - адна з галоўных адметных мясцін Кітая і адзін з самых папулярных для наведвання помнікаў у свеце. На працягу многіх стагоддзяў яна служыць крыніцай натхнення для пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Можа быць, і вас, дарагія сябры, гэта унікальнае архітэктурнае збудаванне натхніць на новыя подзвігі?

Бадалін - найбольш папулярны ў турыстаў участак Вялікай кітайскай сцяны. Ён знаходзіцца на адлегласці 75 км ад Пекіна. Яму ўжо больш за 500 гадоў. Афіцыйна Бадалін адкрылі ў 1953 годзе пасля шматлікіх рэканструкцый. Тады Бадалін стаў першым участкам Вялікай кітайскай сцяны, які кітайскі ўрад афіцыйна адкрыў для турыстаў. І цяпер незалежна ад дня тыдня, на Бадаліне гэтак жа мнагалюдна, як і ў гадзіну пік у метро. Увесну і ўлетку адрэзак менш чым 4 км штодня наведваюць каля 30 тыс. чалавек, а рэкорд наведвальнасць на ўчастку - 100 тысяч! Летась участак Вялікай кітайскай сцяны Бадалін наведала каля 6 млн. 800 тыс. чалавек.

Акрамя цікавасці да самой Вялікай кітайскай сцяны і таго, што Бадалін -- самы працяглы ўчастак, адкрыты для наведвання, ёсць яшчэ і іншыя фактары, якія спрыяюць такой папулярнасці менавіта гэтага ўчастка. Па-першае, да Бадаліна вельмі лёгка дабрацца. Штодня ў абодва канца ходзяць рэйсавыя аўтобусы і хуткасны цягнік. Па-другое, там даволі добра развіта турыстычная інфраструктура. Побач са сцяной ёсць некалькі месцаў, дзе можна паесці, пачынаючы ад фастфуда і заканчваючы рэстаранам самага высокага класа, у якім прымалі прэзідэнта ЗША Барака Абаму. Таксама турыстам за дадатковую плату могуць нават арганізаваць вячэру і начлег на Вялікай кітайскай сцяне.

Акрамя гэтага, за сцяной прыглядае цэлая каманда работнікаў. Толькі для таго, каб прыбраць на ўчастку Бадалін на працу штодня выходзяць больш за 100 чалавек. Таксама ўвага надаецца ахове гэтага ўчастка. Паліцыя стаіць нават ўздоўж самой сцяны. Цікава, што ў іх абавязкі ўваходзіць адсочванне некультурных наведвальнікаў. Гэта значыць, паліцэйскія сочаць за тым, каб ніхто не пакідаў на сцяне надпісаў або не адламваў на памяць кавалачкі гонару кітайскай нацыі. Аднак, такія некультурныя паводзіны сурова не караюцца, вартавыя парадку абмяжоўваюцца толькі вусным папярэджаннем.

Акрамя ўласна Вялікай кітайскай сцяны на ўчастку Бадалін, тут можна пабачыць яшчэ шмат цікавага. Перш за ўсё, гэта маляўнічыя пейзажы, якія адкрываюцца па меры таго, як падымаешся па сцяне.

Адно з месцаў, з якога можна любавацца пейзажамі, - камень Ванцзіншы, г. зн. камень, з якога відаць сталіцу. Паводле легенды, у 1900 годзе імператрыца Цісі, уцякаючы з Пекіна, са слязамі на вачах доўга глядзела на Пекін, стоячы на гэтым камні. Да нашых дзён ад каменя засталася толькі легенда. Сам камень ужо пад зямлёй, а на яго месцы знаходзіцца платформа, з якой турысты пачынаюць падымацца на сцяну. Ды і Пекін цяпер нават у самы ясны дзень з гэтага месца ўжо не ўбачыш.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040