Падарожжа па Вялікай кітайскай сцяне
  2011-08-19 17:04:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Побач са сцяной, па адной з паўднёвага і паўночнага боку, знаходзяцца невялікія сігнальныя вежы. Падобныя збудаванні рабілі ўздоўж усёй сцяны на кожныя 10 км. Іх выкарыстоўвалі для перадачы інфармацыі. Убачыўшы ворага, салдат на першай вежы запальваў вогнішча. На наступнай вежы, убачыўшы агонь, іншы салдат таксама запальваў вогнішча і г.д. Кітайскія навукоўцы падлічылі, што калі з такой хуткасцю перадаваць інфармацыю, то яна дойдзе з Пекіна да Масквы за 2 гадзіны. Каб паведаміць, якая колькасць варожай арміі, на вежы запальвалі розную колькасць паходняў: менш за 500 чалавек - 1 факел, ад 500 да 3000 - 2 паходні, ад 3 тыс. да 10 тыс. - 3 паходні і больш за 10 тыс. - 4 паходні.

Усе гэтыя дэталі пра Бадалін і іншую цікавую інфармацыю пра Вялікую кітайскую сцяну можна даведацца ў музеі, які знаходзіцца на тэрыторыі Бадаліна. У гэтым будынку паказана гісторыя будаўніцтва сцяны, прылады працы, з дапамогай якіх яна будавалася, і нават якія вядомыя людзі на ёй пабывалі.

Побач з музеем - кінатэатр. Аднак у ім пакуль можна паглядзець толькі адзін фільм - дакументальную стужку пра Вялікую кітайскую сцяну на кітайскай мове. Вельмі цікавая канструкцыя гэтага кінатэатра: яго сцены ўтвараюць кола, па перыметры якога размешчаны экран, так што дзеянні фільма разгортваюцца не толькі перад гледачом, а і па баках, і нават ззаду.

Усяго ў некалькіх кіламетрах ад папулярнага ўчастка Вялікай кітайскай сцяны Бадалін знаходзіцца ўчастак так званай дзікай сцяны. Яго адкрылі для наведванняў 10 гадоў таму. Гэты ўчастак спецыяльна пакінулі не адрэстаўраваным, каб наведвальнікі маглі пабачыць сцяну ў тым выглядзе, у якім яна дайшла да нашых дзён. Аднак турысты не вельмі спяшаюцца пабываць тут. Увесну і ўлетку сюды прыязджаюць у сярэднім 700-800 чалавек у дзень. Магчыма, такая сітуацыя склалася з-за недастатковай рэкламы гэтага ўчастка, а можа быць, таму, што ля ўваходу на сцяну не прадаюцца сувеніры. Акрамя таго да яе ад прыпынку рэйсавага аўтобуса трэба яшчэ ехаць на таксі. Аднак, усе гэтыя нязручнасці стануць сапраўдным падарункам тым турыстам, якія не любяць шматлюдных і шумных месцаў. Там няма людскіх затораў, і ніхто не фатаграфуецца на кожным кроку, і часта можна нікога не ўбачыць 3-кіламетровым участку Вялікай кітайскай сцяны, адчуць сапраўдны дух гісторыі і атрымаць асалоду ад цудоўных краявідаў.

Ахова і захаванне старажытнага помніка даўжынёй больш за 6 тыс. км - задача не з лёгкіх. Вось што цікава: у нашы дні, калі на карты нанесена практычна ўсё на планеце, контуры Вялікай кітайскай сцяны настолькі заблытаныя, што да гэтага часу няма ніводной карты, на якой яны былі б указаны дакладна. Вось так загадка гісторыі, разгадку якой спрабуюць знайсці тысячы навукоўцаў ва ўсім свеце.


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040