Сувязь пятага пакалення 5G(2/5)
Кампанія Huawei выказала і працягвае выказваць гатоўнасць падпісаць пагадненні аб адсутнасці "закладак" і любых інструментаў доступу да канфідэнцыйнай інфармацыі карыстальнікаў, прапануе адкрыць сумесныя цэнтры кібербяспекі. Злучаныя Штаты і іншыя заходнія краіны нязменна ігнаруюць заявы і імкненні Huawei, пастаянна паклёпнічаюць на Huawei з нагоды парушэння нацыянальнай бяспекі, дыскрэдытуюць і кампанію, і Кітай, але пры гэтым ні разу не далі доказаў нейкай нелегальнай дзейнасці кітайскай карпарацыі і Кітая.
Паводле даных аналітычнай фірмы IPlytics, па стане на сакавік 2019 года на Кітай прыйшлося 34% глабальных заявак на патэнты 5G. Па гэтым паказчыку Кітай займае першае месца ў свеце, у той час як на ЗША прыйшлося толькі 14%.
Заснавальнік Huawei Жэнь Чжэнфэй у інтэрв'ю Bloomberg заявіў, што ў плане тэхналогій 5G Huawei апярэджвае многія высокатэхналагічныя кампаніі ЗША. «У Злучаных Штатаў папросту няма падобных тэхналогій, што ж мы маглі ў іх ўкрасці?», - задае ён рытарычнае пытанне.
На працягу апошніх 30 гадоў кампанія Huawei працуе з больш чым 170 краінамі свету, разгарнула звыш 1500 сетак і прадаставіла адпаведныя паслугі амаль 50% з 500 найбуйнейшых кампаній свету. Ніколі ў дачыненні Huawei не было якіх-небудзь скандалаў і выкрыццяў, падобных тым, што зрабіў у дачыненні да ЗША Эдвард Сноўдэн. Кампанія ніколі не праслухоўвала тэлефонныя размовы і няма ніякіх доказаў таго, што ў прадукцыі Huawei ёсць магчымасці несанкцыянаванага і адвольнага доступу да інфармацыі карыстальнікаў, у абсталяванні няма "закладак" і "уваходаў з чорнага ходу".