Харчовая бяспека(2/2)

Published: 2021-02-21 14:49:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn
2/2

Для людзей ежа — самае галоўнае, таму харчовая палітыка заўсёды знаходзіцца ў фокусе ўвагі палітычнага парадку дня ў Кітаі.

Удзельная вага прадуктаў харчавання на душу насельніцтва ў Кітаі складае 474,18 кг, што нашмат вышэй за міжнародныя нормы харчовай бяспекі (400 кг).

На працягу многіх гадоў у Кітаі адзначаецца высокі ўраджай збожжавых. Рэзервовы фонд збожжа ў краіне велізарны. Складскіх запасаў рысу і пшаніцы дастаткова, каб забяспечыць патрэбы насельніцтва на больш чым адзін год, што значна вышэй за міжнародныя нормы бяспекі, згодна з якоімі складскія запасы збожжа павінны складаць ад 17% да 18% спажывання.

Асноўная канцэпцыя харчовай палітыкі ў Кітаі такая: строга захоўваць плошчу ворных зямель, развіваць тэхналогіі харчовай вытворчасці. Мінімальная пастаянная пасяўная плошча ў Кітаі — 120 млн га. За кошт навукі і тэхнікі ў краіне прыкладаюць максімум намаганняў для павелічэння аб'ёму вытворчасці прадуктаў харчавання на адзінку плошчы, паляпшаючы якасць ворных зямель і павышаючы эфектыўнасць сельскай гаспадаркі.

каменціраваць