Кітайскі авіялайнер C919 паспяхова прайшоў тэст холадам(1/4)

Published: 2021-01-22 15:23:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn
1/4

Буйнагабарытны авіялайнер кітайскай вытворчасці С919 паспяхова здзейсніў выпрабавальныя палёты ва ўмовах халоднай тэмпературы ў горадзе Хулун-Буір аўтаномнага раёна Унутраная Манголія / Паўночны Кітай /, паведамілі ў чацвер мясцовыя ўлады.

Выпрабавальныя палёты, якія мелі мэтай пацвердзіць здольнасць сістэм і абсталявання самалёта працаваць пры надзвычай халоднай тэмпературы, у тым ліку і самай нізкай - амаль мінус 40 градусаў па Цэльсіі, працягваліся ў Хулун-Буіры 20 дзён.

Хулун-Буір быў абраны для выпрабавальных палётаў невыпадкова. Горад вядомы сваім халодным надвор'ем, зімой сярэднесутачная тэмпература тут складае мінус 25 градусаў па Цэльсіі.

C919, першы ў Кітаі самастойна распрацаваны магістральны рэактыўны лайнер, разлічаны на 158-174 пасадачных месцы. Яго далёкасць палёту складае ад 4075 да 5555 км. Самалёт сышоў з канвеера ў 2015 годзе і паспяхова здзейсніў першы палёт у 2017 годзе.

Авіялайнер, як чакаецца, атрымае сертыфікат лётнай прыдатнасці ад Упраўлення грамадзянскай авіяцыі КНР і будзе здадзены ў эксплуатацыю сёлета.

каменціраваць