​Папуляцыя кітайскіх белых дэльфінаў на поўдні Кітая стабільна расце
2022-07-08 10:57:38

Па выніках маніторынгу, праведзенага з 2017 па 2021 год, колькасць кітайскіх белых дэльфінаў у правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) дасягнула прыкладна 1100 асобін.

Згодна з вынікамі даследавання, праведзенага Дзяржаўным прыродным запаведнікам белых дэльфінаў у вусці ракі Чжуцзян, за пяць гадоў іх колькасць вырасла з 937 да прыкладна 1100 асобін.

Між тым, доля маладых дэльфінаў вырасла з менш чым 10% да 13%, што сведчыць аб паляпшэнні ўзроставай структуры гэтых жывёл у запаведніку.

Кітайскія белыя дэльфіны знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай першай катэгорыі. Вусце ракі Чжуцзян з'яўляецца адным з асноўных месцаў пасялення гэтага рэдкага віду млекакормячых.

Як вынікае з вынікаў маніторынгу, стабільны рост папуляцыі кітайскіх белых дэльфінаў цесна звязаны з намаганнямі Кітая па абароне марскога экалагічнага асяроддзя ў апошнія гады.

 

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)