Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас удзельнікаў Кітайскага міжнароднага кірмашу гандлю паслугамі /CIFTIS/, які адкрыўся ў Пекіне.
Паводле слоў Сі Цзіньпіна, Кітай садзейнічае якаснаму развіццю шляхам ажыццяўлення адкрытасці знешняму свету, пашырэнню доступу на рынкі для сектара паслуг, садзейнічанню далейшай адкрытасці ў трансгранічным гандлі паслугамі, павелічэнню функцыяналу платформ для павышэння ўзроўню адкрытасці знешняму свету, а таксама імкнецца да стварэння сістэмы адкрытасці ў сферы паслуг, якая характарызуецца высокімі стандартамі. Ён падкрэсліў, што Кітай гатовы працаваць з іншымі краінамі, каб сумесна садзейнічаць развіццю адкрытай і агульнадаступнай эканомікі сферы паслуг для надання імпульсу працэсу аднаўлення глабальнай эканомікі.
CIFTIS арганізавана Міністэрствам камерцыі КНР і Народным урадам Пекіна. Мерапрыемства працягнецца да 5 верасня.