На велізарным баваўняным полі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітая сабраны рэкордны ўраджай з дапамогай метаду механізаванай уборкі на вялікай плошчы. На баваўняным полі плошчай 7,1 га ў Бора-тала-мангольскай аўтаномнай акрузе сабрана рэкордныя 11154 кг сыравіны з гектара.
Даныя аб зборы і аб'ёме ўраджаю кантраляваліся і ацэньваліся Упраўленнем сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў Сіньцзян-Уйгурскага АР, а таксама экспертамі Усекітайскага цэнтра распаўсюджання і абслугоўвання агратэхналогій, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Кітая, Сіньцзянскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і Універсітэта Шыхэцзы.
Ван Дагуан, даследчык у галіне распаўсюджання агратэхналогій з павета Цзінхэ вышэйпаказанай аўтаномнай акругі, распавёў, што ў 1990-х гадах сярэдняя ўраджайнасць мясцовай бавоўны складала ўсяго 4500 кг з гектара. Дасягнуты рэкорд будзе стымуляваць укараняць яшчэ больш перадавых тэхналогій, каб спрыяць далейшаму павышэнню ўраджайнасці.
Зараз агульная плошча баваўняных палёў у Бора-тала-мангольскай аўтаномнай акрузе складае 92667 га; аўтаномная акруга з'яўляецца адным з вядучых раёнаў Сіньцзяна па вытворчасці бавоўны.