​Шэньчжэнь першым у Кітаі дазволіў эксплуатацыю беспілотных аўтамабіляў
2022-08-04 14:19:42

У Шэньчжэне ўзаконілі выкарыстанне самакіравальных аўтамабіляў. Гэта першы ў Кітаі эксперымент падобнага роду. Аўтаномныя электракары характарызуюцца прасторным салонам, бяспекай і высокай хуткасцю апрацоўкі дарожнай інфармацыі.

Віцэ-прэзідэнт кампаніі Pony.ai Мо Луі адзначыў: "На сённяшні дзень прабег нашых аўтамабіляў у рэжыме аўтаномнага ваджэння пераваліў за 14 млн кіламетраў. Мы праводзілі выпрабаванні ў Пекіне, Шанхаі, Гуанчжоу і Шэньчжэне. Усё завяршыліся без аварый".

Паводле новых правілаў, аўтаномныя транспартныя сродкі ў Шэньчжэне падзялілі на тры групы: умоўна аўтаматызаваныя, высокааўтаматызаваныя і цалкам аўтаномныя. Першыя два віды павінны мець усё неабходнае абсталяванне, каб у выпадку неабходнасці чалавек узяў кіраванне электракарам у свае рукі. Цалкам аўтаномныя машыны могуць вырашаць усе задачы без дапамогі кіроўцы.

Правілы таксама змяшчаюць дакладныя ўказанні па юрыдычнай адказнасці ў выпадку аварый.

Аўтамабілі пратэсціравалі ў найбуйных гарадах краіны, але іх агульнанацыянальнае выкарыстанне можа зацягнуцца на доўгі час. Зараз эксперты працягваюць удасканальваць тэхналогіі, правілы і інфраструктуру.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)