Першая ў Кітаі лінія на магнітнай падвесцы з выкарыстаннем рэдказямельных элементаў /РЗЭ/ пабудавана на тэрыторыі павета Сінго правінцыі Цзянсу на ўсходзе краіны.
Праект 800-метровай лініі пад назвай "Вясёлка" прызначаны для выпрабаванняў цягнікоў з магнітнай падвескай, якія рухаюцца на сярэдніх і малых хуткасцях. Яго ўдзельнікамі сталі Універсітэт навукі і тэхналогій правінцыі Цзянсу, шэраг даччыных кампаній Кітайскай чыгуначнай карпарацыі (КЧК) і іншыя навукова-даследчыя арганізацыі краіны.
На гэтай лініі будуць арганізаваны эксперыменты з двухвагоннымі цягнікамі ўмяшчальнасцю 88 пасажыраў. Іх максімальная хуткасць складае 80 км/г. Салоны вагонаў аснашчаны абсталяваннем, якое забяспечвае доступ да паслуг навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу", мабільнай сувязі 5G і інтэлектуальнага зандавання.
Пастаянныя магніты з РЗЭ здольныя ўтрымліваць транспартны сродак над палатном дарогі дзякуючы сіле адштурхвання, якая ўзнікае паміж полюсамі гэтых магнітаў, устаноўленых як на рухомым саставе, так і на палатне. Такая распрацоўка характарызуецца энергаэфектыўнасцю і экалагічнасцю.
Для цягнікоў з магнітнай падвескай, выпрабаванні якіх будуць праводзіцца на лініі "Вясёлка", ёсць шырокі спектр сцэнарыяў прымянення, такіх як турыстычныя аб'екты, аэрапорты, бізнес-цэнтры.