​Кітай запусціў спадарожнік "Beijing-3B"
2022-08-25 14:50:26

У сераду Кітай запусціў у космас спадарожнік "Beijing-3B" з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-2D".

Спадарожнік запушчаны ў 11:01 па пекінскім часе з касмадрома "Тайюань" у правінцыі Шаньсі /Паўночны Кітай/ і выйшаў на зададзеную арбіту. У асноўным ён будзе выкарыстоўвацца для аказання паслуг дыстанцыйнага зандавання ў галіне маніторынгу і кіравання зямельнымі рэсурсамі, даследавання сельскагаспадарчых рэсурсаў, маніторынгу навакольнага асяроддзя і комплекснага прымянення ў гарадах.

Гэты запуск стаў 434-м па ліку для ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн".

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)