​У Кітаі расце колькасць навукова-тэхнічных музеяў
2022-09-06 14:43:31

У 2020 годзе ў Кітаі налічвалася 1525 музеяў навукі і тэхнікі, што перавышае паказчык 2012 года больш як на 50 працэнтаў. Аб гэтым было аб'яўлена 5 верасня на прэс-канферэнцыі Міністэрства навукі і тэхналогій КНР.

Пасля 18-га з'езда КПК Кітай паскорыў стварэнне пляцовак для папулярызацыі навукі, штогод павялічваючы фінансаванне гэтага напрамку на 8,16 працэнта. Як заявіў кіраўнік Дэпартамента навукова-тэхнічнага персаналу і папулярызацыі навукі Міністэрства навукі і тэхналогій КНР У Юаньбінь, у апошнія гады ў Кітаі бесперапынна пашыраюцца магчымасці папулярызацыі навукі, а таксама ўмовы і асновы для папулярызацыі навуковых ведаў і ідэй.

Паводле слоў намесніка міністра навукі і тэхналогій Кітая Лі Мэна, плануецца запусціць шэраг інтэрактыўных баз, дзе наведвальнікі змогуць атрымліваць навуковыя веды, асвойваць навуковыя метады і культываваць у сабе навуковы дух.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)