​«Верхам на бамбуку»: кітайскія школьнікі асвоілі старажытнае майстэрства веславання на бамбукавых каноэ
2022-09-06 14:35:57

Навучэнцы мясцовай сярэдняй школы прадэманстравалі навыкі веславання на бамбукавых ствалах на рацэ ў павеце Жунцзян (прав. Гуйчжоу). Такія самабытныя бамбукавыя каноэ — адзін з колішніх традыцыйных відаў транспарту ў Паднябеснай. Звычайна чалавек стаіць або сядзіць на параўнальна тоўстым бамбукавым ствале, а вяслуе тонкай бамбукавай палкай. Гэты спосаб перамяшчацца па вадзе ў Кітаі яшчэ завуць "водным балетам". У 2009 годзе веславанне на бамбуку унесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыі Гуйчжоу. У апошнія гады адміністрацыя павета Жунцзян займаецца папулярызацыяй гэтага віду спорту ў мясцовых школах, і навучэнцы праяўляюць да яго вялікую цікавасць.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)