​Разрыў у рэгіянальным развіцці зменшыўся за апошнія 10 гадоў
2022-09-22 17:12:06

Разрыў у рэгіянальным развіцці ў Кітаі памяншаўся на працягу апошняга дзесяцігоддзя дзякуючы намаганням па каардынацыі росту рэгіёнаў. Тэмпы эканамічнага росту ў цэнтральных і заходніх рэгіёнах Кітая на працягу многіх гадоў застаюцца вышэйшымі, чым ва ўсходніх рэгіёнах. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформ КНР Сяа Вэймін.

Кітай – велізарная краіна з вялізнай колькасцю насельніцтва і значнымі рэгіянальнымі адрозненнямі, а яго ўсходнія рэгіёны больш развітыя. У сувязі з гэтым урад прыкладае вялікія намаганні для стымулявання эканамічнага росту менш развітых частак краіны.

У 2021 годзе ВУП цэнтральнага рэгіёна Кітая склаў 25 трлн юаняў, што на 13,5 трлн юаняў больш, чым у 2012 годзе, а яго доля ў ВУП краіны склала 22% супраць 21,3% у 2012 годзе. У 2021 годзе ВУП заходняга Кітая дасягнуў 24 трлн юаняў, што на 13,3 трлн юаняў больш, чым у 2012 годзе, а яго доля ў нацыянальным ВУП -- 21,1% у параўнанні з 19,6% у 2012 годзе.

ВУП усходняга Кітая на душу насельніцтва ў 2021 годзе ў 1,53 раза перавышаў ВУП цэнтральнага Кітая, пры гэтым у 2012 годзе гэты паказчык быў большы ў 1,69 раза.

Агульная працягласць дзеючых чыгуначных ліній у цэнтральным і заходнім Кітаі цяпер складае каля 90 тыс. км, або 60% агульнай працягласці ўсіх чыгунак краіны.

У апошнія гады Кітай прадставіў мноства праектаў па садзейнічанні рэгіянальнаму развіццю, такіх як планы па скаардынаваным развіцці рэгіёна Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, эканамічнага пояса ракі Янцзы, зоны «Вялікага заліва» Гуандун-Сянган-Аамэнь, а таксама па захаванні экалогіі ў вярхоўях ракі Хуанхэ.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)