​За апошнія 10 гадоў у Кітаі значна палепшылася транспартная інфраструктура – справаздача
2022-09-22 17:08:29

За апошняе дзесяцігоддзе Кітай дамогся прыкметных поспехаў у стварэнні комплекснай транспартнай сістэмы, гаворыцца ў абнародаваным 21 верасня дакладзе Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР.

У перыяд з 2013 па 2021 год агульны аб'ём інвестыцый у транспартную галіну Кітая перавысіў 27 трлн юаняў (каля 3,88 трлн долараў ЗША), адзначаецца ў дакладзе.

Да канца 2021 года працягласць дзеючых чыгунак Кітая перавысіла 150 тыс. км, павялічыўшыся на 54,4 працэнта у параўнанні з 2012 годам, а агульная даўжыня аўтадарог павялічылася на 24,6 працэнта ў параўнанні з 2012 годам -- да 5,28 млн км.

Па стане на канец мінулага года ў Кітаі агульная працягласць паветраных маршрутаў для рэгулярных рэйсаў грамадзянскай авіяцыі з 2012 года павялічылася на 110,3 працэнта і склала 6,9 млн км.

Згодна з дакладам, у 2021 годзе сетка высакахуткасных чыгунак Кітая ахапіла больш за 95 працэнтаў гарадоў з насельніцтвам больш за 1 млн чалавек. У мінулым годзе хуткасныя шашы краіны звязалі 98 працэнтаў гарадоў з насельніцтвам больш за 200 тыс. чалавек, а аэрапорты, якія абслугоўваюць рэгулярныя рэйсы, пакрывалі прыкладна 92 працэнты гарадскіх акруг Кітая.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)