​Найбуйнейшы свеце комплекс "Duty Free" адкрыўся ў горадзе Хайкоў на Хайнане
2022-11-01 17:42:21

Самы вялікі ў свеце гандлёвы комплекс бяспошліннага гандлю адкрыўся ў адміністрацыйным цэнтры паўднёвай кітайскай правінцыі Хайнань — горадзе Хайкоу. Агульная плошча комплексу склала 926 тыс. кв. метраў. Ён размешчаны ля порта Сіньхай — ключавога транспартнага хаба горада — на беразе праліва Цюнчжоу побач з паромнай пераправай, якая звязвае востраў з мацерыком. Аб'ект уключае ў сябе гандлёвы комплекс, офісы, атэлі і жылыя комплексы.

Плошча гандлёвага мола дасягае 280 тыс. кв. метраў. Там прадстаўлена не менш за 800 вядомых кітайскіх і замежных брэндаў, сярод якіх Prada, Burberry, Moncler, Balenciaga, Alexander McQueen, Christian Louboutin, Chanel, Dior, Estee Lauder, La Mer, Cartier, Van Cleef & Arpels, Vacheron Constantin, Omega і шмат іншых.

Спецыяльна да адкрыцця гандлёвага комплексу з 27 кастрычніка па 1 лістапада былі выпушчаны спажывецкія купоны на агульную суму 4 млн юаняў на прадукцыю, якая не абкладаецца пошлінамі, а таксама рознічныя спажывецкія ваўчары для прадуктаў харчавання на суму  мільён юаняў.

Гэты гандлёвы комплекс стаў 11 цэнтрам бяспошліннага гандлю на Хайнане. У студзені 2023 года плануецца адкрыццё магазіна адной з найбуйнейшых рознічных груп у Кітаі Wangfujing Group. Ён будзе размешчаны ў горадзе Ваньнін.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)