​На мяжы восені і зімы
2022-11-04 16:27:47

Шчыра кажучы, калі вы хочаце пабачыць прыгажосць "залатой восені" ў Кітаі, вам давядзецца выехаць з Пекіна. Пекін — сучасны і ўтульны горад, засаджаны пераважна таполямі, платанамі і сафорамі, якія застаюцца зялёнымі да першых замаразкаў. Дзве-тры ночы з мінусовай тэмпературай — і ўся змёрзлая зялёная лістота валіцца на зямлю.

Адчуванне "золата" кітайскай сталіцы надаюць дрэвы гінкга, а таксама японскія клёны, якіх можна часам сустрэць у пекінскіх парках. Яркіх фарбаў Пекіну надаюць ружы, што квітнеюць тут да канца лістапада, рознакаляровыя травы, зараснікі дзёрану белага, "дзявочага" вінаграда.

У мінулыя выходныя я прагуляўся па вуліцах і парках Пекіна, каб падзяліцца з вамі восеньскім настроем.

Фота -- Р.Мышкоўскі, CGTN

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)