У Шанхаі праходзіць 5-ы Сусветны форум выбітных навукоўцаў. Падзею арганізавалі Сусветная асацыяцыя лаўрэатаў, Кітайскае навукова-тэхнічнае таварыства і Медыякарпарацыя Кітая. Сёлета навукоўцы ўпершыню атрымалі прэміі па 10 мільёнаў юаняў за свой уклад у навуку.
У сустрэчы бяруць удзел 27 нобелеўскіх лаўрэатаў, больш за 30 кітайскіх акадэмікаў, а таксама маладыя навуковыя дзеячы з усяго свету. На цырымоніі адкрыцця дваім навукоўцам прысудзілі прэміі за 2022 год. У галіне матэматыкі ўзнагарода дасталася амерыканскаму навукоўцу Майклу Ірвіну Джордану, а ў галіне медыцыны – нямецкаму біяхіміку Дзірку Герліху. Абодва атрымалі ўзнагароду ў памеры 1,4 млн долараў.
Як заявілі прадстаўнікі Сусветнай асацыяцыі лаўрэатаў, прэмія прысуджаецца навукоўцам, якія яшчэ не атрымалі міжнароднага прызнання, але ўжо шмат зрабілі.
Удзел у Форуме прынялі больш за 30 кітайскіх акадэмікаў, каля 50 маладых навукоўцаў і больш за сотню самых юных навуковых дзеячаў. Дакладчыкі падзяліліся апошнімі распрацоўкамі ў сваіх галінах, а замежныя эксперты ацанілі супрацоўніцтва з кітайскімі калегамі.
На Форуме выбітных навукоўцаў запланавана больш за 20 мерапрыемстваў і дыскусій, прысвечаных устойліваму развіццю, харчовай бяспецы і гендэрнай роўнасці ў навуковай сферы.