​Найбуйнейшы ў свеце ветрагенератар для марской ветраэнергетычнай станцыі сышоў з канвеера ў Кітаі
2022-11-24 19:32:33

Гіганцкі ветрагенератар з самай вялікай у свеце ўдзельнай магутнасцю, прызначаны для марской ветраэнергетычнай станцыі, сышоў з вытворчай лініі на заводзе ў правінцыі Фуцзянь (Усходні Кітай).

Гэты ветрагенератар магутнасцю 16 МВт абсталяваны 146-метровай ступіцай, што параўнальна з вышынёй 50-павярховага будынка. Акрамя гэтага, у яго самы вялікі ў свеце дыяметр крыльчаткі – 252 метры, а таксама самая лёгкая вага ў разліку на 1 МВт, паведамілі ў карпарацыі "Санься" (CTGC).

Па паведамленні, пры поўнай хуткасці ветру гэты агрэгат можа выпрацоўваць 34,2 кВт/г электраэнергіі за адзін поўны абарот працоўных лопасцей.

Ветрагенератар можа выпрацоўваць больш за 66 млн кВт чыстай электраэнергіі за год, што можа задаволіць патрэбы ў бытавым спажыванні электраэнергіі для 36 тыс. хатніх гаспадарак на працягу года, а таксама дазволіць штогод эканоміць каля 22 тыс. тон умоўнага паліва ў вугальным эквіваленце і скараціць выкіды вуглякіслага газу прыкладна на 54 тыс. тон.

Паводле слоў старшыні праўлення CTGC Лэй Міншаня, вытворчасць ветраэнергетычнага абсталявання ў Кітаі здзейсніла скачкападобнае развіццё, што вывела краіну ў сусветныя лідары ў гэтай галіне.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)