​Беларусь і Кітай заключылі міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе
2022-11-24 19:30:59

Беларусь і Кітай заключылі міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе. Згодна з патрабаваннямі міжурадавага пагаднення аб механізмах двухбаковага супрацоўніцтва па рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі ад 20 студзеня 2014 года, паміж урадам Беларусі і ўрадам КНР заключана пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе. З беларускага боку пагадненне падпісаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, з кітайскага — пасол КНР у Беларусі Се Сяаюн.

Пагадненнем прадугледжана выдзяленне тэхніка-эканамічнай дапамогі ўрада КНР на падтрымку рэалізацыі прыярытэтных праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту".

Заключэнне пагаднення забяспечвае выкананне дамоўленасцей паміж кіраўнікамі Беларусі і Кітая па гэтых спартыўных аб'ектах, дасягнутых 15 верасня 2022 года ў ходзе парамоваў у Самаркандзе ў рамках саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)