​Кітайская лабараторыя па даследаванні далёкага космасу шукае таленты па ўсім свеце
2022-12-06 16:35:40

Кітайская лабараторыя па даследаванні далёкага космасу, якая пачала працаваць у чэрвені сёлета, вядзе набор таленавітых кадраў з усяго свету. Аб гэтым паведаміла ў панядзелак Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне /CNSA/.

Каля 100 вакансій даступныя для вучоных-стратэгаў, высокакваліфікаваных спецыялістаў і маладых талентаў з Кітая і замежных краін.

Лабараторыя створана сумеснымі намаганнямі CNSA, правінцыі Аньхой і Навукова-тэхнічнага ўніверсітэта Кітая. Яна месьціцца ў горадзе Хэфэй, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Аньхой, і мае філіял у Пекіне.

З моманту стварэння ўстанова праводзіць навукова-тэхнічныя даследаванні, засяроджваючыся на буйных нацыянальных праектах па засваенні далёкага космасу.

Мэта лабараторыі — садзейнічаць доўгатэрміноваму развіццю даследаванняў далёкага космасу, звязаных з Месяцам, планетамі, астэроідамі і краем Сонечнай сістэмы.

Як заявіў раней кіраўнік CNSA Чжан Кэцзянь, неабходна прыкладаць намаганні па пабудове новай мадэлі глабальнага і ўнутранага супрацоўніцтва, стварэнні міжнароднай інавацыйнай платформы і пашырэнні кола партнёраў Кітая па асваенні космасу.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)