​На поўначы Кітая знойдзена каменная стэла узростам больш за 700 гадоў
2022-12-06 16:37:37

У павеце Лун'яа ў правінцыі Хэбэй знойдзена каменная стэла, вырабленая ў 1286 годзе. Яна адносіцца да перыяду праўлення дынастыі Юань (1271-1368 гг.), паведамілі мясцовыя ўлады.

Стэла знойдзена ў вёсцы Гунцзы. Яе вышыня дасягае 152 см, шырыня — 76 см, таўшчыня — 26 см.

На думку археолагаў, на гэтай стэле запісаны заслугі і дабрадзейнасці мясцовай сям'і па прозвішчы Ван.

Запісы апавядаюць пра дзеянні продкаў гэтай сям'і, якія ўсё сваё жыццё займаліся земляробствам. Яны старанна працавалі ў полі і купілі свой уласны дом, праяўлялі сыноўнюю пашану да старэйшых дома і дапамагалі бедным.

Як паведаміў мясцовы эксперт і Го Інцзе, знаходка мае вялікае значэнне для вывучэння гісторыі культуры ў часы дынастыі Юань.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)