​Кітайскія ўлады вызначылі асноўныя макраэканамічныя задачы на 2023 год
2022-12-08 17:40:07

Заахвочванне ўнутранага спажывання і інвестыцый, а таксама забеспячэнне стабільнай занятасці і коштаў стануць асноўнымі макраэканамічнымі задачамі Кітая ў 2023 годзе. Пра гэта заяўлена на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПК.

Першачарговая ўвага будзе нададзена ўмацаванню ўпэўненасці ў рынках і пашырэнню ўнутранага спажывання, адзначана па выніках нарады. "Мы павінны засяродзіцца на пашырэнні ўнутранага попыту, выявіць фундаментальную ролю спажывання і ключавую ролю інвестыцый", – гаворыцца ў распаўсюджаным цэнтральнай прэсай камюніке.

Асобная ўвага нанадзена перадачы ініцыятывы развіцця ў рукі ўладаў на месцах, а таксама прыватнага прадпрымальніцтва. "Урады на месцах павінны быць рашучыя ў сваёй палітыцы, бізнес – у сваёй дзейнасці, масы – у сваіх ініцыятывах".

Апроч таго, улады паабяцалі аптымізаваць супрацьэпідэмічныя меры і прыкласці больш намаганняў па прыцягненні і асваенні замежнага капіталу.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)