​У Кітаі апублікаваны план развіцця анлайн-паслуг у галіне ТКМ
2022-12-08 17:38:28

У Кітаі распрацаваны падрабязныя меры для павышэння ролі інфармацыйных тэхналогій у развіцці традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ) на працягу 14-й пяцігодкі (2021-2025 гг.).

Да 2025 года ў Кітаі будзе ў асноўным створана інфармацыйная сістэма традыцыйнай кітайскай медыцыны, аб'яднаная з механізмамі ў сферы медыцыны і аховы здароўя краіны, каб прынесці больш карысці і выгод насельніцтву, гаворыцца ў плане, апублікаваным Дзяржупраўленнем па справах традыцыйнай кітайскай медыцыны і фармацэўтыкі КНР.

Дакумент заахвочвае будаўніцтва "разумных" бальніц ТКM у розных рэгіёнах краіны, а таксама ўкараненне "разумных" аптэк ТКМ і іншых мадэляў абслугоўвання.

Бальніцы ТКМ будуць ажыццяўляць свабоднае перанакіраванне пацыентаў, узаемнае прызнанне і абмен справаздачамі аб медыцынскіх аглядах і вынікамі лабараторных аналізаў, а таксама аказваць іншыя паслугі, зазначаецца ў плане.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)