​Прыток ПЗІ ў Кітай вырас на 6,3% у 2022 годзе
2023-01-19 18:53:41

Аб'ём фактычна выкарыстаных прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) у кантынентальнай частцы Кітая па выніках 2022 года вырас на 6,3% у гадавым вылічэнні і склаў больш за 1,23 трлн юаняў, паведамілі ў сераду ў Міністэрстве камерцыі КНР.

Паводле даных міністэрства, летась прыток ПЗІ ў апрацоўчую прамысловасць краіны павялічыўся на 46,1% — да 323,7 млрд юаняў, у той час як у высокатэхналагічных галінах ён падскочыў на 28,3% у параўнанні з паказчыкам, зарэгістраваным па выніках 2021 года.

За ўвесь мінулы год інвестыцыі з Рэспублікі Карэя, Германіі і Вялікабрытаніі выраслі адпаведна на 64,2%, 52,9% і 40,7%, а інвестыцыі з ЕС рэзка падскочылі на 92,2% у параўнанні з 2021 годам.

У 2022 годзе прыток ПЗІ ў цэнтральныя і заходнія рэгіёны Кітая павялічыўся адпаведна на 21,9% і 14,1% супраць аналагічных паказчыкаў за ўвесь 2021 год.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)