​У 2022 годзе ў Кітаі было адзначана паляпшэнне якасці паветра і вады
2023-01-19 18:52:54

У 2022 годзе ў Кітаі адзначалася стабільнае паляпшэнне якасці паветра і вады. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 17 студзеня даныя Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР.

Доля дзён з добрай якасцю паветра ў кітайскіх гарадах склала 86,5%, паведаміў на прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік ведамства Цзян Хахуа.

Доля дзён з моцным забруджваннем паветра складала 0,9 працэнта ў мінулым годзе і ўпершыню знізілася да менш як 1%, адзначыў ён.

Сярэдняя шчыльнасць часціц PM2.5, ключавога паказчыка забруджвання паветра, знізілася на 3,3% у гадавым вылічэнні — да 29 мкг на куб. м, апусціўшыся ніжэй за 30 мкг на куб. м упершыню з пачатку збору даных.

Доля паверхневых вод класа III або вышэй у пяціўзроўневай сістэме якасці вады ў краіне вырасла на тры працэнтныя пункты ў гадавым вылічэнні — да 87,9% у мінулым годзе, у той час як доля паверхневых вод ніжэй класа V, самага нізкага ўзроўню, склала 0,7%, што на 0,5 працэнтнага пункта ніжэй, чым у 2021 годзе.

Як паведамілі ў ведамстве, у 2023 годзе Кітай актывізуе намаганні па прадухіленні і барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя, прымаючы меры ў розных галінах для барацьбы з забруджваннем паветра, вады і глебы.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)