​У Кітаі апублікаваны "Дакумент нумар 1", у якім выкладзены задачы па адраджэнні вёскі
2023-02-15 16:12:20

У Кітаі абнародаваны "Дакумент нумар 1", у якім выкладзены дзевяць задач па адраджэнні вёскі ў бягучым годзе. Сярод прыярытэтных -- стабільная вытворчасць і пастаўкі збожжа, умацаванне сельскагаспадарчай інфраструктуры.

Міністр сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Тан Жэньцзянь адзначыў, што задача нумар адзін -- гарантаваць нацыянальную харчовую бяспеку. У мінулым годзе Кітай атрымаў небывалы ўраджай збожжавых. Валавы збор збожжавых у краіне захоўваецца на ўзроўні звыш 650 млрд кг восьмы год запар. Важна адзначыць, што насельніцтва Кітая па-ранейшаму спажывае больш, і агульны попыт на зерне працягвае расці.

Згодна з дакументам, у задачы 2023 года, апроч вышэйзгаданых, таксама ўваходзіць падтрымка агратэхнічнага абсталявання, барацьба з беднасцю, садзейнічанне развіццю сельскай прамысловасці, пашырэнне каналаў даходаў фермераў, удасканаленне сістэмы кіравання сельскай гаспадаркай, умацаванне палітычных гарантый, структурныя і інстытуцыйныя інавацыі.

Праца ў галіне сельскай гаспадаркі і падтрымка фермераў ужо 20 гадоў запар займае важнае месца ў парадку дня ўпраўлення КНР.

 

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)