​Кітай абяцае ўзмацніць бюджэтна-падатковую палітыку ў мэтах высакаякаснага развіцця
2023-03-02 14:17:40

Сёлета Кітай працягне аптымізаваць актыўную бюджэтна-падатковую палітыку, павялічваць спажыванне і інвестыцыі, а таксама аказваць далейшую дапамогу бізнэсу для падтрымкі высакаякаснага развіцця. Аб гэтым заявілі ў сераду прадстаўнікі Міністэрства фінансаў КНР.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр фінансаў КНР Лю Кунь, у 2022 годзе аб'ём трансфертных плацяжоў ад цэнтральнага ўрада мясцовым органам улады дасягнуў 9,71 трлн. юаняў (1,4 трлн долараў ЗША), павялічыўшыся на 17,1% у гадавым вылічэнні і забяспечыўшы тым самым больш магутную падтрымку праектаў сацыяльнага забеспячэння на нізавым узроўні.

Паводле слоў намесніка міністра фінансаў Сюй Хунцая, ведамства будзе ў поўнай меры рэалізоўваць стратэгію пашырэння ўнутранага попыту і стымуляваць спажыванне, каб садзейнічаць аднаўленню і мадэрнізацыі спажывецкага рынку.

Спецыяльныя аблігацыі мясцовых органаў улады вельмі важныя для пашырэння эфектыўных інвестыцый і стабілізацыі эканомікі, сказаў Сюй Хунцай, паабяцаўшы дастатковы аб'ём спецыяльных аблігацый для захавання стабільных дзяржаўных інвестыцый у бягучым годзе.

Агульная сума вернутых падаткаў, а таксама зніжэння і адтэрміноўкі падаткаў і збораў у Кітаі дасягнула ў 2022 годзе 4,2 трлн юаняў, у выніку чаго доля падатковых паступленняў у ВУП краіны знізілася з 17% у 2018 годзе да 13,8% у 2022 годзе.

Такая палітыка падатковай падтрымкі ў бягучым годзе будзе і далей дапамагаць прадпрыемствам пераадольваць цяжкасці і стабілізаваць эканоміку, адзначыў намеснік міністра фінансаў Чжу Чжунмін.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)