​Узровень грунтавых вод на поўначы Кітая павышаецца
2023-03-02 14:18:39

У апошнія гады ўзровень грунтавых вод на поўначы Кітая няўхільна павялічваецца, паведамілі ў Міністэрстве воднай гаспадаркі КНР у аўторак.

У перыяд 2018–2022 гг. узровень паверхневых грунтавых вод у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй у сярэднім узняўся на 2,25 метра, у той час як узровень глыбінных напорных падземных вод — на 6,72 метра, сказаў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра воднай гаспадаркі КНР Ван Даасі.

Паводле Ван Даасі, у апошнія гады Кітай узмацніў садзейнічанне водазберажэнню ў сельскай гаспадарцы і павысіў эфектыўнасць задзейнічання водных рэсурсаў у ім, строга кантралюе развіццё галін з высокім узроўнем спажывання водных рэсурсаў, а таксама ў адпаведнасці з законамі і нарматыўнымі актамі скараціў вытворчыя магутнасці з высокім узроўнем водаспажывання.

Ван Даасі адзначыў, што якасць вады і экалагічная сітуацыя на рэках і азёрах у Паўночным Кітаі значна палепшыліся, пры гэтым за справаздачны перыяд таксама паступова павялічылася водная біяразнастайнасць.

Ван Даасі заклікаў прыкладаць намаганні для вырашэння праблемы празмернай здабычы падземных вод, бо сітуацыя з недахопам вады на поўначы краіны прынцыпова не змянілася.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)