​Гандаль паслугамі Кітая пашырыўся за першыя два месяцы
2023-04-07 13:58:39

Аб'ём гандлю паслугамі ў Кітаі працягнуў расці ў першыя два месяцы 2023 года. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя ў чацвер Міністэрствам камерцыі КНР.

Паводле звестак ведамства, у студзені-лютым агульны аб'ём гандлю паслугамі склаў каля 969,6 млрд юаняў (141 млрд долараў ЗША), павялічыўшыся на 1,7% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Імпарт паслуг за справаздачны перыяд дасягнуў 557,3 млрд юаняў, павялічыўшыся на 14,7% гадавым параўнанні, а экспарт паслуг дасягнуў 412,3 млрд юаняў, знізіўшыся на 11,8% у гадавым параўнанні.

Паводле даных, за гэты перыяд аб'ём гандлю навукаёмістымі паслугамі дасягнуў амаль 406,9 млрд юаняў.

Як паказваюць даныя Міністэрства камерцыі, у сектары турыстычных паслуг за гэты перыяд назіралася прыкметнае аднаўленне, гандаль у гэтым сектары вырас на 39,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і дасягнула 209,4 млрд юаняў.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)